Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча прарыву ва Ўкраіну


Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка
Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка

Сёньня кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны правялі двухбаковую сустрэчу ў Кішынёве, дзе праходзіць саміт СНД. Пасьля яе Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён чакае “сур’ёзных зрухаў у дачыненьнях з Украінай у бліжэйшыя паўтара-два месяцы”.

Кіраўнік Беларусі сказаў, што сёньня не было магчымасьці грунтоўна паразмаўляць па цэлым шэрагу насьпелых праблемаў. Ён прапанаваў сустрэцца бліжэйшым часам, каб абмеркаваць усе пытаньні.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі адзначае, што нічога новага Лукашэнка сёньня не сказаў.

“Ягоныя словы нагадваюць мне тое ж самае, што Лукашэнка ўжо казаў сёлета падчас сустрэч з Юшчанкам у Чарнігаве і Гомелі. І гэта сьведчыць толькі пра тое, што разьвіцьцё двухбаковых дачыненьняў, пра якія раней дамаўляліся два прэзыдэнты, марудзіцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG