Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прастытуткі зь Беларусі ня будуць мець дазволу на працу ў Швэйцарыі


Philippines -- transvestite prostitute in Angeles City in 1997

Philippines -- transvestite prostitute in Angeles City in 1997

Тое ж тычыцца і працаўніц сэкс-бізнэсу зь іншых краінаў Усходняй Эўропы — Украіны, Вугоршчыны, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Расеі, Румыніі і інш.

Рашэньне, прынятае ўладамі Бэрнскага кантону, выклікала далёка неадназначныя рэакцыі ў грамадзтве.

Дагэтуль грамадзянка ўсходнеэўрапейскай краіны, знаходзячыся ў сябе дома, магла зайсьці на афіцыйны сайт эканамічнага ведамства кантону Beco, каб атрымаць дазвол на 90-дзённую візу і прыватную прадпрымальніцкую дзейнасьць у межах гэтага часу.

Як сьведчаць прадстаўнікі міграцыйнай службы ў Бэрне, візы з адпаведным дазволам сталі сапраўдным інструмэнтам для сэкс-мафіі. Звычайна гандляры жанчынамі дзейнічаюць пад прыкрыцьцем розных кабарэ і начных клюбаў. Сюды дзяўчаты запрашаюцца ў якасьці стрыптызёрак. Трапляючы ў Швэйцарыю, усходнеэўрапейкі працуюць некаторы час танцоркамі, аднак потым рэгіструюцца як легальныя прастытуткі..
Усходнеэўрапейкі моцна зьбілі цэны на гэтым рынку...

“На падставе дакладаў, якія трапляюць у паліцыю, мы прыйшлі да высновы, што нават у самых бясьпечных бардэлях існуюць гвалт і пагрозы ў дачыненьні да ўсходнеэўрапеек, абмежаваньні іх правоў і свабодаў”, — кажа кіраўнік міграцыйнага ведамства кантону Фларыян Дублін. З пашырэньнем шэнгенскай прасторы і адкрыцьцём ўсё большай колькасьці межаў, нелегальны сэксуальны трафік з Усходняй Эўропы квітнее ўсё больш, лічаць швэйцарскія чыноўнікі. Усходнеэўрапейкі моцна зьбілі цэны на гэтым рынку. З аднаго боку, усё гэта зрабіла нецікавым сэкс-бізнэс для грамадзянак ЭЗ, напрыклад, францужанак. З другога боку, у выніку падзеньня коштаў, попыт на такія паслугі пастаянна павялічвацца”

Тым часам ў Schweizer Aspasie, арганізацыі, якая забясьпечвае падтрымку прастытутак, а таксама ў розных кансультацыйных цэнтрах для ахвяраў сэкс-гандлю кшталту бэрнскага Xenia глыбока расчараваныя новым рашэньнем міграцыйных службаў.
ня спыніць жанчынаў з такіх бедных краінаў як Украіна ці Беларусь, якія вырашылі займацца падобным бізнэсам ...

“Для нас гэта катастрофа, бо гэта ніколькі ня спыніць жанчынаў з такіх бедных краінаў як Украіна ці Беларусь, якія вырашылі займацца падобным бізнэсам. Яны па-ранейшаму будуць прыяжджаць да нас і працаваць ужо “па — чорнаму”. І такая дзейнасьць будзе мець самыя сур’ёзныя наступствы як у пляне крыміналізацыі грамадзтва, так і у пляне распаўсюджаньня небясьпечных захворваньняў, уключна са СНІДам”, — кажа Марта Вігер з цэнтру Xenia.

Такога ж меркаваньня прытрымліваюцца і прадстаўнікі кантанальнай службы кантролю працоўных умоваў у сфэры “чырвоных ліхтароў”. “З такімі зьменамі жанчыны будуць вымушаныя працаваць нелегальна і заставацца безабароннымі”, — кажуць чыноўнікі, як паведамляюць швэйцарскія СМІ.
XS
SM
MD
LG