Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папярэдні абход рэспандэнтаў перапісу насельніцтва Беларусі пройдзе з 9 па 12 кастрычніка, паведаміла намесьнік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Святлана Навасёлава.


Гэтымі днямі перапісчыкі наведаюць кватэры і дамы на замацаваных за імі ўчастках, узгодняць з жыльцамі дату і час, у які будзе зручна для кожнай канкрэтнай сям’і адказаць на пытаньні перапіснога ліста. Калі чалавек выказаў жаданьне прайсьці перапіс на стацыянарным участку, перапісчык адзначыць гэта ў сваёй запісной кніжцы і больш у гэта памяшканьне ў пэрыяд перапісу насельніцтва не прыйдзе, — паведамляе БелТА.

Амаль 38 тысяч чалавек атрымалі 8 кастрычніка пасьведчаньні перапісчыкаў пасьля навучаньня і здачы тэстаў (усяго ж удзел у перапісе прымуць 47,9 тысяч чалавек часовага перапіснога пэрсаналу). Пасьведчаньне перапісчыка мае засьцярогу ад падробкі, вадзяныя знакі. На кожным пасьведчаньні ёсьць арыгінальная пячатка і подпіс кіраўніка адміністрацыі раёна, а таксама фота перапісчыка. Акрамя таго, у кожнага з іх ёсьць значок з лягатыпам перапісу і выраблены па спэцыяльнаму заказу партфэль.

На працягу 11 дзён перапісу насельніцтва краіны кожнаму перапісчыку трэба будзе апытаць амаль 300 чалавек.

Сярод перапісчыкаў 80 працэнтаў складаюць студэнты ВНУ і навучэнцы ССНУ, астатнія — работнікі арганізацый. Часовы перапісны пэрсанал вызвалены ад асноўнай работы або вучобы на пэрыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзеньні перапісу насельніцтва з захаваньнем месца работы (пасады) і сярэдняй заработнай платы (стыпэндыі). Акрамя таго, за ўдзел у перапісе належыць аднаразовае ўзнагароджаньне ў памеры 4 базавых велічынь (цяпер яна складае 35 тысяч). Перапісчыкам прадстаўлена права на бясплатны праезд на ўсіх відах пасажырскага транспарту (па прад’яўленьні пасьведчаньня) у межах раёна, у якім яны праводзяць апытаньне насельніцтва. Кожны перапісчык застрахаваны на 3,3 мільёны рублёў, вялікая ўвага ўдзяляецца забесьпячэньню іх бясьпекі.
У Беларусі перапіс насельніцтва праводзіцца з 14 па 24 кастрычніка 2009 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG