Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці атрымаў прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка. Такое рашэньне прыняў судзьдзя Першамайскага суду Менску Леанід Ярмоленкаў. /img/icon-video.gif

Андрэй Бандарэнка з жалезнай клеткі пасьпеў паведаміць, што будзе аспрэчваць прысуд, якія лічыць палітычным.

Сваякі Бандарэнкі і праваабаронцы, якія прысутнічалі ў залі сустрэлі прысуд з воклічамі “Ганьба!”. Пасьля чаго міліцыя запатрабавала пакінуць памяшканьне.

Касацыйную скаргу на прысуд па законе можна падаць цягам 15 дзён.


Перад прысудам, размаўляе з адвакатамі

Адвакат Зьміцер Лаеўскі

Сястра Андрэя пасьля прысуду


ВІДЭА






Бандарэнку абвінавацілі ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Абвінавачваньне патрабавала падсуднаму 9 гадоў пазбаўленьня волі. Абарона просіла вызваліць Бандарэнку.

Актывіст АГП Аляксандар Дабравольскі заявіў Свабодзе, што, на ягоную думку, абвінавачваньне не даказала ніводнага эпізоду справы. “Не было прадстаўлена ніводнага сьведкі, ніводнага дакумэнту, які б даказаў віну падсуднага”, -- заяўляе Дабравольскі.

Бізнэсоўца, удзельніка парлямэнцкай выбарчай кампаніі 2008 году, арыштавалі 27 траўня сёлета. Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 як незалежны кандыдат. Падчас выбараў ён працаваў дырэктарам дэпартамэнту па разьвіцьці і зьнешнеэканамічных сувязях акцыянэрнага таварыства “Белвысотстройгрупп”. Яго вінавацяць у тым, што ён скраў 20 мільёнаў рублёў. Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што бізнэсовец — сябра партыі, і яго затрыманьне лічыць палітычна матываваным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG