Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такога меркаваньня прытрымліваецца эўрапарлямэнтар зь Літвы, лідэр выбарчай акцыі літоўскіх палякаў (AWPL) Вальдэмар Тамашэўскі. 30 верасьня ён быў абраны намесьнікам кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю.

У інтэрвію выданьню Kurier Wileński літоўскі і эўрапейскі палітык адзначыў, што цяперашнія стасункі паміж ЭЗ і Беларусьсю ня зь лепшых, паміж суседзямі існуе шмат непаразуменьняў, а таму сваю задачу Вальдэмар Тамашэўскі бачыць у актывізацыі кантактаў з гэтай краінай.

Адной з асноўных задач зьяўляецца лібэралізацыя візавай палітыкі для грамадзянаў Беларусі.

“Рэспубліка Беларусь зьяўляецца краінай Цэнтральнай Эўропы, а ў пэрспэктыве, на мой погляд, мусіць быць прынятай ў ЭЗ, падкрэсьліў Тамашэўскі. Лічу, што цяперашняя палітыка ў дачыненьні да Беларусі сябе не апраўдала. Ня трэба глядзець на гэту краіну з пагардай, ад гэтага стасункі зь ёю толькі пагоршацца. Эўропа мусіць быць больш зацікаўленай Беларуссю”.

На пытаньне, як Вальдэмар Тамашэўскі зьбіраецца змагацца за правы чалавека ў Беларусі, палітык адказаў:

“Правы чалавека павінны захоўвацца паўсюль. А пачынаць барацьбу за іх лепш ва ўласнай краіне. Так у нашай краіне гэтае пытаньне знаходзіцца ня ў лепшым становішчы. Большасьць грамадзянаў ня ўпэўненыя ў справядлівасьці суду. Часта парушаюцца правы грамадзянаў на прыватную ўласнасьць, а менавіта — права на зямлю сваіх бацькоў. Ёсьць праблемы з бесперашкодным ужываньнем у публічным жыцьці моваў нацыянальных меншасьцяў. Што тычыцца суседніх краінаў, то ў кантактах зь імі нашым палітыкам часта бракуе такту і звычайнай чалавечай цеплыні. Я проста хачу зьмяніць сытуацыю”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG