Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка выступіў з апошнім словам


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

У судзе Першамайскага раёну Менску будзе вынесены прысуд бізнэсоўцу Андрэю Бандарэнку. Сёньня чакаецца апошняе слова падсуднага і прысуд.


10.57
Андрэй Бандарэнка выступіў з апошнім словам.

Ён абверг вынікі сьледзтва і заявіў, што крымінальная справа супраць яго, як кіраўніка АТ “Белвысотстройгрупп” цалкам сфабрыкаваная.

Падсудны таксама лічыць, што яго перасьледуюць па палітычных матывах.

“Існуючая ўлада ня можа дараваць мне ўдзел у выбарах як незалежнага кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Асіповіцкай выбарчай акрузе №89. Акрамя таго, ў чыноўнікаў ёсьць прэтэнзіі да таго, што ў прыватнай фірме захавалася пасада прэзыдэнта. А прэзыдэнт у Беларусі — толькі адзін”, — сказаў Андрэй Бандарэнка.

Міліцыянты-ахоўнікі не далі падсуднаму сустрэцца ў судзе са сваёй дачкой Машай, якой усяго толькі адзін год.

Судзьдзя Леанід Ярмоленкаў абвесьціў перапынак на 30 хвілін.

***

Суд павінен быў пачацца ў 9.45, але паседжаньне дасюль не пачалося.

Бандарэнку
абвінавачваюць у крадзяжы ў асабліва буйным памеры. Абвінавачваньне запатрабавала падсуднаму 9 гадоў пазбаўленьня волі. Абарона просіць вызваліць Бандарэнку.

Актывіст АГП Аляксандар Дабравольскі заявіў Свабодзе, што, на ягоную думку, абвінавачваньне не даказала ніводнага эпізоду справы. “Не было прадстаўлена ніводнага сьведкі, ніводнага дакумэнту, які б даказаў віну падсуднага”, -- заяўляе Дабравольскі.

Бізнэсоўца, удзельніка парлямэнцкай выбарчай кампаніі 2008 году, арыштавалі 27 траўня сёлета. Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 як незалежны кандыдат. Падчас ён выбараў працаваў дырэктарам дэпартамэнту па разьвіцьці і зьнешнеэканамічных сувязях акцыянэрнага таварыства “Белвысотстройгрупп”. Яго вінавацяць у тым, што ён скраў 20 мільёнаў рублёў. Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што бізнэсовец — сябра партыі, і яго затрыманьне лічыць палітычна матываваным.
XS
SM
MD
LG