Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зь кім сустрэнецца Лукашэнка пакуль невядома


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка, які ўжо знаходзіцца ў Кішынёве, дзе праходзіць саміт СНД, магчыма правядзе некалькі двухбаковых сустрэч са сваімі калегамі.

“Пэўныя намёткі мы ўжо маем”, - сказаў Свабодзе па тэлефоне са сталіцы Малдовы кіраўнік прэсавай службы кіраўніка Беларусі Павал Лёгкі.

Ён сказаў, што “сустрэча ў вузкім коле яшчэ не пачыналася, але я не выключаю, што падчас яе могуць узьнікнуць пэўныя прапановы пра двухбаковыя сустрэчы. Сытуацыя больш-меньш праясьніцца праз дзьве гадзіны”.

Тым часам, украінскія СМІ перадаюць, што у Кішынёве верагодна пройдзе сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Беларусі. Разам з тым гэтыя ж мэдыя адзначаюць, што прэзыдэнт Расеі не зьбіраецца сустракацца паасобку ні з Віктарам Юшчанка, ні з Аляксандрам Лукашэнка.



9 кастрычніка ў Кішынёве праходзіць паседжаньне Савету кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Некаторыя экспэрты ўжо ахрысьцілі саміт “пахаваньнем Садружнасьці”. Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан і Ўзьбекістан паслалі дэлегацыі ніжэйшага ўзроўню.

На парадку дня саміту стаіць падпісаньне 20-ці пагадненьняў у справе эканамічнай і гуманітарнай супрацы, а таксама ўзаемадзеяньня ў пытаньнях бясьпекі. Мяркуецца таксама абмеркаваць сам прынцыпп працы садружнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG