Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца саміт СНД


Сёньня ў малдоўскай сталіцы пачынае працу саміт лідараў СНД, у якім прымае ўдзел і Аляксандар Лукашэнка.

Лідары шэрагу сярэднеазіяцкіх краінаў адмовіліся ад удзелу. Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан і Ўзьбекістан паслалі дэлегацыі ніжэйшага ўзроўню.

Дагэтуль невядома, ці прыедзе ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка, пасьля таго як Дзьмітры Мядзьведзеў рэзка выказаўся на яго адрас, і абвінаваціў у правядзеньні антырасейскай палітыкі. Раней Віктар Юшчанка выказваў жаданьне сустрэцца зь Мядзьведзевым у Кішынёве, але сакратарыят расейскага прэзыдэнта заявіў, што ня мае пра гэты намер інфармацыі.

На парадку дня саміту стаіць падпісаньне 20-ці пагадненьняў у справе эканамічнай і гуманітарнай супрацы, а таксама ўзаемадзеяньня ў пытаньнях бясьпекі. Мяркуецца таксама абмеркаваць сам прынцыпп працы садружнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG