Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выйшаў руска-беларускі слоўнік па новых правілах


У Менску прэзэнтавалі “Сучасны руска-беларускі слоўнік для школьнікаў”. Ён распрацаваны з улікам новых правіл беларускай артаграфіі і пунктуацыі, якія набудуць моц 1 верасьня 2010 года.

Кніга ў 568 старонак аддрукаваная накладам 3500 асобнікаў.

У слоўніку перакладзеныя больш 25 тысяч найбольш ужывальных і актуальных слоў, а таксама ўстойлівыя злучэньні і фразэалягізмы. Таксама пададзеныя правілы напісаньня і вымаўленьня слоў, паведамляе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG