Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пакінуў Беларусь дзеля Малдовы


Міністры замежных спраў краін СНД у Кішынёве.
Міністры замежных спраў краін СНД у Кішынёве.

Аляксандар Лукашэнка адляцеў у Кішынёў, каб узяць удзел у чарговым паседжаньні кіраўнікоў дзяржаваў СНД 9 кастрычніка.

Паводле прэсавай службы прэзыдэнта, напачатку дня кіраўнікі краінаў-сябраў Садружнасьці правядуць перамовы ў вузкім коле, пасьля чаго пасяджэньне пройдзе ў пашыраным складзе.

Паводле некаторых беларускіх, расейскіх, украінскіх экспэртаў, маючы адбыцца саміт будзе насіць адбітак “разьвітальнага”. Беларускі палітоляг Пётар Марцаў кажа пра непаўнавартаснасьць СНД у цяперашнім выглядзе. Экспэрт-русіст Аляксандар Рар заявіў пра пачатак “пахаваньня” СНД: без тлумачэньня прычынаў прэзыдэнты Казастану, Таджыкістану, Узбэкістану і Туркмэністану адмовіліся ехаць у Малдову. А калі на саміт не прыяжджаюць сябры АДКБ, як лічыць экспэрт, то можна казаць пра палітычную сьмерць Садружнасьці.

Ня выключана, што карэктывы могуць адбыцца і непасрэдна ў дзень саміту. Стала вядома, што не адбудзецца заплянаваная сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны. А гэта значыць, Віктар Юшчанка таксама можа праігнараваць збор у Кішынёве. Малдову з аб’ектыўных прычынаў таксама прадстаўляе не прэзыдэнт, а старшыня парлямэнту Міхай Гімпу — да моманту абраньня прэзыдэнта ён па сумяшчальніцтве выконвае абавязкі першай асобы ў дзяржаве.

Сярод асноўных тэмаў кішынёўскага саміту — выпрацоўка сумесных захадаў у супрацьдзеяньні ўсясьветнаму крызісу, а таксама “інвэнтарызацыя” прававой базы СНД з улікам афіцыйнага выхаду з Садружнасьці Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG