Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АПРАНАЙЦЕСЯ!

На Беларусь насоўваецца арктычны цыклён. Пахаладнее, максымальна +12 С, мінімальна +5 С. Часам дождж.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Прысуд актывісту АГП Андрэю Бандарэнку. Першамайскі раённы суд. Менск.
  • Выстава польскага выяўленчага мастацтва. Нацыянальным мастацкі музэй. Менск
  • Грамадзкія слуханьні аб бясьпецы Беларускай АЭС. Астравец.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Саміт некаторых лідэраў некаторых краін СНД. Кішынэў.
  • Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. Осла.
  • Міжнародная канфэрэнцыя па барацьбе з глябальным пацяпленьнем. Капэнгаген (ад рэд.: усё роўна апранайцеся!)


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1708 адбылася бітва пад вёскай Лясной, цяперашні Слаўгарадзкі раён. Пяць гадзінаў біліся 11 тысячаў расейцаў і 16 тысячаў швэдаў. Расейскую перамогу ахрысьцілі "маці Палтаўскай бітвы". А магло б быць і наадварот.
  • У 1566 Маларыта атрымала герб і права на самакіраваньне. Герб застаўся дагэтуль.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Сусьветны дзень пошты
  • Сусьветны дзень яйка
  • Нарадзіліся: пісьменьнік Мігель дэ Сэрвантэс (1547), філёзаф Мікалай Рэрых (1874), сьпявак Джон Ленан (1940).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Рабіць дабро дурням - што ліць ваду ў мора". Мігель дэ Сэрвантэс.
XS
SM
MD
LG