Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ацяпленьне ў менскіх кватэрах уключаць з 9-га кастрычніка.

У Менгарвыканкаме паведамілі, што ўлічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, дазволена ўключыць ацяпленьне з 9 па 15 кастрычніка ў
жылых дамах, інтэрнатах, гатэлях, архівах, бібліятэках, будынках навучальных установаў і менскім заапарку, перадае БелТА.

Працэс падачы цяпла расьцягнецца на тыдзень. Ацяпляльны сэзон для спажыўцоў першай катэгорыі пачаўся ў Менску 5 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG