Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Андрэй Казакевіч адказвае на камэнтары Рыгора Мінянкова, прафэсара, дэкана бакаляўрскай школы Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.



Вытрымка з онлайн-канфэрэнцыі




Імя: Александр Федута Горад: Минск

07.10.2009 12:26


Григорий Яковлевич, может быть, хоть Вы, наконец, поясните, в чем состоят функциональные обязанности должностного лица под названием "куратор бакалаврских программ"? Господина Ткачева что — проректором назначени? Из-за какого-такого нарушения демократии весь сыр-бор?

Імя:: Госьць


Аляксандр, я ўжо пісаў пра гэта. Гэта памочнік дырэктара дэпартамэнту, які адказвае за акадэмічны бок навучаньня (academic advisor у заходняй традыцыі). Ён не зьяўляецца кіраўніком праграмы. Такім зьяўляецца дырэктар.


Імя:: Куратор

07.10.2009 12:45

Действительно, а что насчет функций этого самого куратора? Насколько я понимаю, ранее они были одни, теперь другие? Где они вообще были и есть прописаны? Может причина конфликта в том числе и в произвольном их трактовании разными сторонами?

Імя:: Госьць

Аб функцыях я напісаў.



Казакевіч: Прызначаны выпускнік магістратуры, які да гэтага ня быў выкладчыкам


“Пазначэньне функцыяў куратара: на гэты конт былі апошнім часам розныя спэкуляцыі, але Рыгор Якаўлевіч гэта дакладна патлумачыў. Такім чынам, гэта той, хто вызначае “зьмест навучальнага працэсу”, “адказвае за акадэмічны бок навучаньня”. Гэта не тэхнічны супрацоўнік, але акадэмічная пэрсона. Крытэрыямі для прызначэньня, відавочна, павінныя быць акадэмічны дасягненьні, досьвед выкладаньня і г.д. (Academic adviser, акадэмічны дарадца — сама назва прадугледжвае наяўнасьць спэцыяльнай кампэтэнцыі, у адрозьненьне ад уласна памочніка, assistant у заходняй традыцыі).
Кваліфікацыя і дасягненьні тут не вызначальны фактар ...

Як вядома, кандыдатуры трох (пазьней двух) выкладчыкаў на гэтую пасаду былі адхіленыя без абмеркаваньня. Прызначаны выпускнік магістратуры, які да гэтага ня быў выкладчыкам. Гэта рэльефна дэманструе лёгіку кадравае палітыкі на дэпартамэнце. Кваліфікацыя і дасягненьні тут не вызначальны фактар. Мне цяжка пагадзіцца, што гэта агульнапрынятая сусьветная практыка.

Другое, нормы і фармальнасьці. У ЕГУ з гэтым традыцыйна праблемы. З 2005 года не існуе службовых інструкцыяў для кіраўнікоў (куратараў) праграм, дырэктараў дэпартамэнтаў (раней дэканаў факультэтаў) і г.д. Гэта дазваляла адвольна інтэрпрэтаваць іх функцыі ў залежнасьці ад жаданьня адміністрацыі. (Увогуле, мне заўсёды было цяжка зразумець як можна ствараць пасаду без пазначэньня службовых абавязкаў, але сыстэма працуе менавіта так). Але і зафіксаваныя нормы не заўсёды выконваюцца. Напрыклад артыкул 12.1.7.2 Статуту патрабуе, каб кандыдатуры дырэктараў дэпартамэнтаў намінаваліся Акадэмічным саветам і толькі пасьля гэтага прызначаліся Рэктарам, але гэтая працэдура ў верасьні 2009 года не была выканана. Сам Акадэмічны савет дзейнічае не ў адпаведнасьці са статутам: пункт 12.1.6.

У такой сытуацыі спасылкі на існаваньне фармальных нормаў і мэханізмаў вырашэньня канфліктаў у ЕГУ дастаткова дэкляратыўныя. Такія мэханізмы не прапісаныя. Увогуле ў кіраваньні Унівэрсытэтам фармальныя нормы маюць дадатковае значэньне, першае месца належыць нефармальным правілам, традыцыям і стасункам. Але гэта нестабільная глеба для вырашэньня кадравых праблемаў. Пры адсутнасьці празрыстасьці і выбарнасьці інтэграванае ў нефармальныя стасункі “кіраўніцтва” заўсёды перагуляе неінтэграваных “падначаленых”.

На працягу апошніх год мы шмат разоў спрабавалі выкарыстоўваць фармальныя мэханізмы — практычна заўсёды непасьпяхова. Акрамя гэтага, пастаянна мяняюцца фармальныя правілы, што робіць складаным іх выкарыстаньне.

У сытуацыі з Moodle таксама спасылаюцца на фармальныя нормы, хаця гэта не вытрымлівае крытыкі. Кантракты з выкладчыкамі скончыліся ў чэрвені-ліпені. Новыя заключаюцца ў кастрычніку-лістападзе, бывае і пазьней. Фармальна падпісанты ліста ад выкладаньня не адмаўляліся…”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG