Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі падпіша Лісабонскую дамову 11 кастрычніка, – паведаміў ягоны памочнік Аляксандар Шчыгла ў інтэрвію польскім СМІ.

Такім чынам, для прыняцьця Лісабонскай дамовы будзе неабходная толькі ўхвала прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Клаўса, які раней заяўляў, што не падпіша дамову, пакуль Канстытуцыйны суд не пацьвердзіць яе законнасьць.

Дамова ўводзіць пасаду прэзыдэнта ЭЗ, які будзе абірацца на 2,5 года. Апрача таго, яна прадугледжвае рэформу Эўракамісіі: колькасьць эўракамісараў будзе скарочана з 27 да 17. Склад Эўракамісіі будзе абірацца на 5 гадоў. Будзе ўведзеная пасада высокага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі, ён будзе ўзначальваць Раду міжнародных зносінаў.
XS
SM
MD
LG