Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Рудакоў: Топ Свабоды, серада


Алег Рудакоў

Алег Рудакоў

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Алег Рудакоў. Яму сорак гадоў. Нарадзіўся ў полацкай вёсцы Бязьдзевічы. Закончыў ваеннае вучылішча, а пасьля арміі – гістфак Іркуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1996-м стварыў і ўзначальвае дагэтуль “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага”. Яно – буйнейшае сярод сарака нацыянальна-культурных утварэньняў у рэгіёне і адно зь лепшых у Расеі сярод беларускіх.


Алег Рудакоў вызначыў 5 лепшых матэрыялаў сайту Свабода за 7 кастрычніка, серада:
  1. Усьмешкі далітоўскае пары
  2. Горацкія дэлегаты Эўрапейскага форуму супраць Беларускай АЭС
  3. Дзікі пляжаць гароды чарнобыльскіх вяскоўцаў
  4. АЭС: Пройдуць слуханьні, ці будуць слухаць?
  5. “Наша моладзь расьце безыніцыятыўнай, да ўсяго абыякавай”

Не спадабаўся Алегу Рудакову - Амбасадар Сурыкаў пра Беларусь і мяцежныя рэспублікі

Матэрыял пададзены добра. Пытаньняў няма да карэспандэнта. Але выказваньні амбасадара абураюць. Бо гэта чарговая “палітычная” дэмагогія. Гэты “палітык” кажа толькі тое, што зьмякчае сытуацыю, але толькі не праўду пра яе.

Адным словам - чарговая палітычная хлусьня!

Вось пасьля гэткага людзі і кажуць, што “палітыка – брудная справа”.
XS
SM
MD
LG