Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія ратыфікуе Лісабонскую дамову


Чэскі прэм’ер Ян Фішар выступае на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі

Чэскі прэм’ер Ян Фішар выступае на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі

Чэскі прэм’ер Ян Фішар заявіў, што ягоная краіна абавязкова ратыфікуе Лісабонскую дамову аб рэфармаваньні Эўразьвязу.

Найбольш праўдападобна, што гэта адбудзецца да канца году. Пасьля размовы з кіраўніком Эўракамісіі Барозу і швэдзкім прэм’ерам Рэйнфэльтам Фішар заявіў, што няма прычынаў турбавацца з нагоды ратыфікацыі дакумэнту Чэскай Рэспублікай. З 27 краінаў Эўразьвязу Лісабонскую дамову не ратыфікавалі толькі Чэхія і Польшча – прэзыдэнты гэтых краінаў пакуль што не падпісалі дакумэнту. Польскі лідар Лех Качыньскі паабяцаў ратыфікаваць пагадненьне пасьля яго ўхвалы на ірляндзкім рэферэндуме, які адбыўся на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG