Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ўшанавалі памяць Паліткоўскай


Калегі і сябры Ганны Паліткоўскай, забітай тры гады таму расейскай журналісткі, правялі мітынг яе памяці.

Маніфэстацыя з удзелам соцень чалавек пачалася ў цэнтры Масквы ў 16 гадзін 3 хвіліны, у дакладны час яе забойства на лесьвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дому, у якім яна жыла Паліткоўская.

Ганна Паліткоўская пісала аб злоўжываньнях расейскіх вайскоўцаў і карупцыі ў Чачні, крытыкавала палітыку Ўладзімера Пуціна.
Сьледзтва дагэтуль не знайшло замоўніка яе забойства, а забойца, верагодна, хаваецца за мяжою.


















XS
SM
MD
LG