Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя прафсаюзы патрабуюць адмяніць кантракты


Выступае кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

Выступае кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

Прадстаўнікі Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных прафсаюзаў правялі ў парку “50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка” мітынг, прысьвечаны Сусьветнаму дню барацьбы за годную працу. Гэтае сьвята абвешчана летась Міжнароднай фэдэрацыяй прафсаюзаў, сябрам якой зьяўляецца Кангрэс.

У Парк “50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка” прыйшлі і прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, якія таксама падавалі заяўку на правядзеньне мітынгу. Але чыноўнікі далі дазвол толькі прадстаўнікам Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных прафсаюзаў. Улады прапаноўвалі замест правядзеньня мітынгу ладзіць у гэты дзень маніторынг умоваў працы на беларускіх прадпрыемствах. Але тыя насталі на сваім. Нягледзячы на моцны дождж, у парку сабралася блізу 100 чалавек. Асноўнымі пытаньнямі былі занятасьць, правы, абарона і сацыяльны дыялёг.

Была прынятая рэзалюцыя, сярод асноўных пунктаў якой — адмена Дэкрэту нумар 29, які 10 гадоў таму ўвёў у Беларусі кантрактную сыстэму. У выніку гэтага сотні людзей згубілі працу з-за сваіх палітычных поглядаў ці зь іншых прычынаў, але не за парушэньні працоўнай дысцыпліны.

Афіцыйныя прафсаюзы пад старшынствам Леаніда Козіка на мітынгу не прысутнічалі. Нешматлікія супрацоўнікі міліцыі назіралі за тым, што адбывалася на адлегласьці некалькіх мэтраў пад дахам. Яны папярэдзілі арганізатараў, каб не было сьцягаў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, але некалькі сьцягаў тут былі. Таксама былі расьцяжкі з заклікамі забесьпячэньня годнай працы.

Мітынг прайшоў пад дажджом у малалюдным парку.

Старшыня аргкамітэтут па стварэньні Беларускай партыі працоўных Аляксандар Бухвостаў вітае ўдзельнікаў мітынгу.



Удзельнік мітынгу «здымае» зь сябе імправізаваны кантракт, паводле якога яго самога і звольнілі.





XS
SM
MD
LG