Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канфлікт у ЭГУ разгледзіць сэнат

  • БелаПАН

Паводле старшыні сэнату Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Паўла Церашковіча, сэнат разгледзіць канфлікт у інстытуце 28 кастрычніка.

Сэнат – орган акадэмічнага самакіраваньня, у працы якога ўдзельнічаюць акадэмічны склад і студэнты ВНУ.

На пачатку кастрычніка група выкладчыкаў дэпартамэнту палітычных навук ЭГУ выступіла з адкрытым лістом, дзе выказала заклапочанасьць у сувязі з парушэньнем прыныпаў павагі да акадэмічных свабодаў. Аўтары ня згодныя, што кіраўнікі бакалаўрскай праграмы «Паліталёгія і эўрапейскія досьледы» прызначаюцца кіраўніцтвам, а не абіраюцца.

Выкладчыкі прыпынілі працу, пакуль ня будуць перагледжаныя гэтыя рашэньні.

Гл. таксама Р.Мінянкоў: "Мы дзейнічаем у адпаведнасьці са Статутам"
XS
SM
MD
LG