Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЭС: Пройдуць слуханьні, ці будуць слухаць?


У Астраўцы, дзе ўлады зьбіраюцца пабудаваць атамную электрастанцыю, 9 кастрычніка адбудуцца грамадзкія слуханьні на тэму ўзьдзеяньня АЭС на навакольнае асяродзьдзе. З гэтай нагоды асацыяцыі грамадзкіх экалягічных арганізацый “Зялёная сетка” правялі папярэднія слуханьні пра хаду грамадзкага абмеркаваньня. Актывісты гавораць пра тое, што значная частка насельніцтва выказваецца супраць будаўніцтва АЭС.

Іван Крук
Як паведамляюць грамадзкія актывісты з рэгіёнаў, многія прадпрыемствы, школы і арганізацыі гэтымі днямі атрымалі дырэктывы правесьці грамадзкія слуханьні наконт АЭС у працоўных калектывах. І цяпер сьпешна праводзяць такія сходы. Ініцыятыву, якая сыходзіць не ад улады, чыноўнікі ўсяляк уціскаюць, кажа грамадзкі актывіст з Астраўца Іван Крук:

“Мы напісалі заявы аб правядзеньні пікетаў — нам адмаўлялі. Мы напісалі адкрыты ліст у адміністрацыю прэзыдэнта. І людзі, якія падпісалі, атрымалі папярэджаньне райвыканкаму, што калі яны будуць праводзіць нейкія акцыі, то будуць пакараныя. Ціск ідзе па поўнай ”.

Грамадзкія актывісты таксама абураныя тым, што выніковыя слуханьні прызначаныя на працоўны дзень, пятніцу 9 кастрычніка. Як паведаміў кіраўнік аддзелу ідэалёгіі Астравецкага райвыканкаму Аляксандр Клімчэня, гэтую дату прызначыла Міністэрства энэргетыкі і дырэкцыя станцыі:

Я задаволены тым, што гэта будзе на Астравеччыне. Калі да нас прыедуць працаваць разумныя людзі, то гэта будзе вельмі добра.
“Мы запрашаем усіх: грамадзкія аб’яднаньні, усіх жадаючых, навукоўцаў, у тым ліку з-за мяжы”.

Карэспандэнтка: “Грамадзкія актывісты на Астравеччыне зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС. Многія людзі не задаволеныя будаўніцтвам, але ім перашкаджаюць пратэставаць. Што вы на гэта скажаце?”

Клімчэня: “А што я скажу? Хто каму што перашкаджае? Ніхто нікому нічога не перашкаджае. Ёсьць тут у нас два чалавекі, якія актыўна працуюць, каб паказаць сваю актыўнасьць”.

Карэспандэнтка: “Вы як прадстаўнік адміністрацыі раёна як ставіцеся да будаўніцтва АЭС у вашым раёне?”

Клімчэня: “Я задаволены тым, што гэта будзе на Астравеччыне. Калі да нас прыедуць працаваць разумныя людзі, то гэта будзе вельмі добра”.

Акадэмік Іван Мікітчанка, які дасьледуе праблему атамнай энэгетыкі, кажа, што яго на грамадзкія слуханьні ніхто не запрашаў. І калі б гэтыя слуханьні былі не фармальнымі, то іх вынік быў бы не на карысьць АЭС:

“Гэта злачынства. Наш народ на мяжы выжываньня. Трэба ўзважваць сваю эканоміку, свае магчымасьці. У нас такіх магчымасьцяў няма. Нам ня трэба яе будаваць. Я выказваў і выказваю сваю цьвёрдую пазыцыю, што АЭС нам не патрэбная”.

Пачаткам грамадзкіх абмеркаваньняў пра мэтазгоднасьць будаўніцтва ў Беларусі АЭС сталася публікацыя дасьледаваньняў ацэнкі ўзьдзеяньня АЭС на навакольнае асяродзьдзе, падрыхтаваная дырэкцыяй станцыі. Экалягічныя грамадзкія арганізацыі падрыхтавалі крытычныя заўвагі гэтай ацэнкі, а ў рэгіёнах людзі распачалі збор подпісаў супраць АЭС, паведамляе палітык і грамадзкі дзеяч зь Віцебску Хрыстафор Жэляпаў:

“На сёньня па Віцебшчыне сабрана каля 1000 подпісаў. Подпісы зьбіраюцца ў Гарадку, Глыбокім, Полацку, Наваполацку і іншых гарадах. Людзі выказваюцца супраць, бо яны разумеюць, што гэта шкодна і немэтазгодна”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG