Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадарчы суд таксама за высяленьне “Новага жыцьця”


набажэнства ў царкве Новае жыцьцё
набажэнства ў царкве Новае жыцьцё

7 кастрычніка судзьдзя Гаспадарчага суду Менску Ала Мірошнік прыняла рашэньне аб высяленьні царквы "Новае жыцьцё" Рэлігійнага аб'яднаньня абшчын хрысціян поўнага Эвангельля з будынку па вуліцы Кавалёва, 72

Пра гэта паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін. Такім чынам, паводле яго, суд задаволіў пазоў ЖРЭУ Маскоўскага раёну з патрабаваньнем аб высяленьні царквы з будынку, які яна займае.

Паводле яго, паводле рашэннья суду царква абавязана вызваліць будынак па Кавалёва, 72, у самы бліжэйшы час і заплаціць 350 тыс. рублёў за судовыя выдаткі, панесеныя ЖРЭУ Маскоўскага раёну. Судзьдзя паведаміла, што рашэньне ўвойдзе ў законную сілу, калі абшчына не абскардзіць яго на працягу 15 дзён. Калі ж гэтая пастанова будзе абскарджана, і апэляцыйная інстанцыя пакіне яго без зьмен, судзьдзя выдасьць загад, на падставе якога вернікі будуць абавязаныя пакінуць будынак царквы, -- сказаў Луканін.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі-перадачы будынку царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласутачнае малітоўнае дзяжурства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG