Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме аб’явілі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі за 2009 год у галіне хіміі.

Імі сталі Ванкатраман Рамакрышнан і Томас Стайц з ЗША ды Ада Ёнат з Ізраілю. У вэрдыкце Швэдзкай акадэміі гаворыцца, што трое навукоўцаў разьдзеляць прэмію памерам у 1,4 мільёна даляраў пароўну за досьледы структуры рыбасомаў. Гэта частка жывой клеткі, якая сынтэзуе бялок на базе генэтычнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG