Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Букер-2009" за гістарычны раман


Гілары Мэнтэл

Гілары Мэнтэл

Брытанская пісьменьніца Гілары Мэнтэл (Hilary Mantel, нар. 1952) атрымала Букераўскую літаратурную прэмію за раман „Вулф Хол”, які распавядае пра Томаса Кромуэла, дарадцу ангельскага караля Генрыха VIII (1491-1547).


Букераўская прэмія (Man Booker Prize або проста Booker Prize) лічыцца найбольш прэстыжнай літаратурнай прэміяй англамоўнага сьвету. Яе прысуджаюць кожны год за раман, напісаны па-ангельску грамадзянінам/грамадзянкай Брытанскай садружнасьці, Ірляндыі або Зімбабвэ. Першы раз прэмію далі ў 1969 годзе. Памер прэміі — 50 тыс. фунтаў стэрлінгаў.

У гэтым годзе ў шорт-лісьце кандыдатаў на Букераўскую прэмію быў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі з Паўднёваафрыканскай рэспублікі Дж.М. Кутзэе і вядомая брытанская пісьменьніца А.С. Бает. Кутзэе ўжо атрымаў Букераўскую прэмію двойчы, у 1983 і 1999, а Бает — у 1990.
XS
SM
MD
LG