Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску сьвяткуюць Сукот


У Пінску сябры мясцовай габрэйскай абшчыны збудавалі чатыры сукі — невялікія часовыя намёты для сьвяткаваньня Сукоту з захаваньнем усіх традыцыяў. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў старшыня габрэйская абшчыны Іосіф Лібэрман.

Сукот, па словах суразмоўцы, зьяўляецца адным з найбольш значных сьвятаў. Падчас яго ушаноўваюць працу земляробаў і вынікі ўраджаю.

“Мы вяртаем традыцыю адзначаць Сукот у адпаведнасьці з запаветам, які заклікае людзей пакінуць сваё цёплае й ўтульнае жыльлё і цягам аднаго тыдня есьці і спаць ў суку. Сэнс у тым, што і ў часовых хісткіх збудаваньнях мы знаходзімся пад абаронай Усявышняга. Бо толькі на Бога спадзяваліся нашыя продкі, калі цягам 40 гадоў былі пазбаўленыя ўсялякіх дабротаў, жылі ў часовых збудаваньнях”, — патлумачыў Іосіф Лібэрман.

Традыцыйныя намёты* ў Пінску ўсталяваныя ў школе для хлопчыкаў і ў школе для дзяўчынак, і яшчэ дзьве — у сынагозе, для мужчын і для жанчын.

* па-габрэйску намёт - сукá, мн. л. сукóт, адсюль і назва сьвята

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG