Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Рудакоў: Топ Свабоды, аўторак


Алег Рудакоў

Алег Рудакоў

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Алег Рудакоў. Яму сорак гадоў. Нарадзіўся ў полацкай вёсцы Бязьдзевічы. Закончыў ваеннае вучылішча, а пасьля арміі – гістфак Іркуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1996-м стварыў і ўзначальвае дагэтуль “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага”. Яно – буйнейшае сярод сарака нацыянальна-культурных утварэньняў у рэгіёне і адно зь лепшых у Расеі сярод беларускіх.


Алег Рудакоў вызначыў 5 лепшых матэрыялаў сайту Свабода за 6 кастрычніка, аўторак:

Маратон Беларускай Атлянтыды: Сялянская нацыя
Аляксандр Рыгоравіч ня горш за Леаніда Ільліча
Лукашэнка асабіста праверыць зьмест школьных падручнікаў
Партрэты Дашкевіча на Партызанскім праспэкце
Наколькі даступныя і адкрытыя архівы ў Беларусі

Не спадабаўся Алегу Рудакову - Няхай дапамагаюць Сакаашвілі альбо Варшава

Не спадабалася не тое што напісана, а тое як напісана. Падаецца, што вось бачыце які “імпэрскі” палітоляг Суздальцаў.

А справа зусім не ў ім. Справа ў тым, што сапраўды ў расійскай эліце зьмяніліся адносіны да Беларусі. Цяпер Расія больш утульна сябе адчувае сярод іншых краін у тым ліку заходніх і беларускі “цэрбэр” (які ў свой час крычаў што запусьціць танкі ў Югаславію) ўжо не патрэбен. Зараз Расіі патрэбны толькі грошы і “абсалютныя паслухмянцы”. А Лукашэнка сваволіць…
XS
SM
MD
LG