Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама працягвае шэраг кансультацыяў у Вашынгтоне ў рамках перагляду сваёй стратэгіі ў Аўганістане і Пакістане.

Сёньняшнія кансультацыі з ачольнікамі сілавых ведамстваў краіны праходзяць на тле уздыму актыўнасьці ваяўнікоў Талібан у краіне. Ваенная кампанія сілаў НАТО ў Аўганістане доўжыцца ўжо дзявяты год.

Тым часам міністар замежных спраў Пакістану заклікаў ЗША прытрымлівацца курсу на даўгатэрміновую прысутнасьць у рэгіёне. Па выніках сустрэчы з дзяржсакратаркай ЗША Хілары Клінтан у аўторак, Шах Мэхмуд Курэшы заклікаў Вашынгтон павучыцца з мінулых памылак, і не пакідаць рэгіён, як гэта здарылася ў 89-ым годзе, пасьля паразы Савецкага Саюзу ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG