Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка асабіста праверыць зьмест школьных падручнікаў


Навучальная літаратура на школьным кірмашы.

Навучальная літаратура на школьным кірмашы.

Падчас сустрэчы зь фіналістамі конкурсу пэдагагічных работнікаў “Настаўнік года-2009” Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што бліжэйшым часам пракантралюе, як выконваецца ягонае даручэньне па стварэньні “добрых сучасных падручнікаў”.

Ён падкрэсьліў, што дзеці павінны вучыцца па новых кніжках зь цікавасьцю, без страху, перагрузак і стрэсаў. Пры гэтым усё большую ролю, перакананы Лукашэнка, павінен займаць спартовы складнік. А на фізкультуры, як вядома, кнігі непатрэбныя ўвогуле, на чым можна і сэканоміць.

Леташняе нечаканае згортваньне экспэрымэнту з 12-гадовай школьнай адукацыяй прывяло да таго, што дзеці, настаўнікі і бацькі канчаткова заблыталіся ня толькі ў навучальных курсах, але і ў прадметнай базе. Дапаможнікі ў дастатковай колькасьці так і не надрукаваны, дзеці вучацца адначасова па дапаможніках за розныя клясы, часта, як у гады нястачы, адна кніга — на некалькі вучняў. Тыя ж узоры сучаснай вучэбнай літаратуры, якія зьявіліся ў выніку рэформы, надзвычай заідэалягізаваныя і непрыхавана патыхаюць дзяржаўнай прапагандай. Як зьменіцца зьмест падручнікаў пасьля прэзыдэнцкай рэвізіі — застаецца толькі здагадвацца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG