Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. 7 кастрычніка


Што будзе, што было, што важна -- бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Бярыце парасон:


Пахмурна, па абедзе дажджы, тэмпература раніцай 5—7 градусаў цяпла, днём 8—10 градусаў, увечары 11—13.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


  • Мітынг незалежных прафсаюзаў. Менск. Парк 50-годзьдзя Кастрычніка. 16.30.
  • Прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў грамадзкасьці аб стаўленьні да будаўніцтва Астравецкай АЭС. Менск, цэнтр ІББ. 11.00.
  • IV Міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва. Тэатры Менску. 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


  • Міжнародная канфэрэнцыя па зьменах клімату. Ганконг.
  • Гадавая сустрэча МВФ и Сусьветнага банку. Стамбул.
  • Абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне хіміі. Стакгольм.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


  • 7 кастрычніка 1788 году ў вёсцы Гразівец Чавускага раёну нарадзіўся беларускі мовазнаўца Іван Насовіч,аўтар “Слоўніка беларускае мовы”, зьбіральнік народных песень, прыказак і загадак.
  • У 1977 была ўхваленая апошняя Канстытуцыя СССР
  • У 1993 зьліквідаваны пост ля маўзалея Леніну ў Маскве
  • У 2001 пачаўся амэрыканскі паветраны ўдар па базах Асамы Бін Ладэна ў Афганістане
  • У 2006 забіта расейская журналістка, непрымірымы крытык чачэнскай ваны і Крамля Ганна Паліткоўская

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Калі наша хата з краю, можна і кватэру адабраць". Ганна Паліткоўская
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG