Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вёску ў Казахстане назавуць імем Жэрара


Актора Жэрара Дэпард'ё падчас здымкаў фільму ў Казахстане сустрэў карэспандэнт "Свабоды".


Жэрар Дэпард'ё мае адну з галоўных роляў у сумесным казахстанска-францускім фільме ”Позьняе каханьне”. У карціне распавядаецца пра жыцьцё трох старых людзей, якія вырасьлі ў адным ауле. Дэпард'ё выконвае ролю немца, які пад старасьць вярнуўся на сваю радзіму ў Казахстан.

Дэпард'ё вельмі спадабалася вёска Келтэ Машат, дзе адбываюцца здымкі, і ўжо зьявілася інфармацыя, што яе зьбіраюцца перайменаваць у Жэрар Машат.

Дэпард'ё зазначыў карэспандэнту казаскай службы "Свабоды", што лёгка ўвайшоў у вобраз казахстанскага жыхара:

“Гэты асяродак мне блізкі па духу. Вясковае жыцьцё заўжды выклікае ўва мне цёплыя ўспаміны пра маё дзяцінства”.

Цалкам інтэрвію Жэрара Дэпард'ё чытайце ТУТ.
XS
SM
MD
LG