Напярэдадні сьнежаньскага міжнароднага саміту ў Капэнгагене, які мае адбыцца па пытаньнях кліматычных зьменаў, Шарапава заклікала ўсіх сваіх заўзятараў, а таксама неабыякавых да стану экалёгіі на плянэце, накіраваць адмысловае пасланьне на інтэрнэт-старонку Праграмы разьвіцьця ААН да вядучых палітыкаў сьвету.
Вядомая спартоўка перакананая, што менавіта такім чынам можна прымусіць усясьветных лідэраў дасягнуць новага пагадненьня адносна глябальнага пацяпленьня на Зямлі і такім чынам паўплываць на зрухі ў справе аховы навакольнага асяродзьдзя.
“Зьмены клімату маюць узьдзеяньне паўсюль і на кожнага, — кажа Марыя Шарапава. — Асабіста я добра разумею, што гэта такое, калі экалёгія прымушае людзей пакідаць свае дамы. Так мая сям’я ў выніку Чарнобыльскай катастрофы была вымушаная пакінуць родную Беларусь”
Шарапава таксама кажа, што “заўсёды марыла неяк дапамагчы людзям, якія жывуць на зямлі яе бацькоў”.
Вось ужо некалькі гадоў запар вядомая тэнісістка фінансуе вучобу студэнтаў з забруджаных радыяцыяй раёнаў.
Два гады таму яна ахвяравала 100 тысяч даляраў на розныя чарнобыльскія праекты ў Беларусі і ва Ўкраіне.