Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Такая выснова вынікае са штогадовай справаздачы ААН аб узроўні жыцьця.

Даклад зроблены па падставе вывучэньня сытуацыі ў 182 краінах сьвету. Экспэрты прааналізавалі розныя паказчыкі, узроўнем адукацыі аховы здароўя, працягласьцю жыцьця і даходамі на душу насельніцтва. Згодна зь імі, найлепшай краінай для пражываньня прызнаная Нарвэгія (сярэдняя працягласьць жыцьця — 80,5 гадоў, сярэдні даход на душу насельніцтва — USD54,5 тысяч). Потым ідуць Аўстралія, Ісьляндыя, Канада, Ірляндыя, Галяндыя, Швэцыя, Францыя, Швэйцарыя і Японія (дарэчы, у гэтай краіне самая высокая працягласьць жыцьця — 83 гады).

Cярод краінаў Усходняй Эўропы найлепшыя жыцьцёвыя паказчыкі мае Чэхія (36-я пазыцыя), а сярод былых рэспублік СССР — Эстонія (40-е месца).

Беларусь зь яе 68-й пазыцыяй (69 гадоў, USD10,8 тысяч) клясыфікаваная як лепшая з краінаў СНД. Наступнай (71-е месца) ідзе Расея (66гадоў, USD14,5 тысяч).85-й у рэйтынгу стаіць Украіна.

Да найменш прыдатных для пражываньня належаць афрыканскія краіны ды Аўганістан. Тут працягласьць жыцьця ніжэйшая за 50 гадоў, а прыкладна траціна дзяцей і падлеткаў ня могуць ні пісаць ні чытаць. Самым жа горшым для пражываньня прызнаны Нігер (51 год, USD 627 долларов). Больш за 70% яго жыхароў зьяўляюцца непісьменнымі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG