Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – другая ў СНД па тэмпах інфляцыі


Індэкс спажывецкіх коштаў у сярэднім па краінах СНД у студзені-жніўні 2009 году склаў 112% у адносінах да студзеня-жніўня 2008 году, сьведчаць дадзеныя стакамітэту СНД.


Інфляцыя ў краінах СНД. Cтудзень-жнівень 2009


Найбольшы рост спажывецкіх коштаў зафіксаваны ва Ўкраіне (17,1%), Беларусі (14,1%), Расеі (12,8%) і Кыргыстане (10,0%).

У Казахстане інфляцыя за паказаны пэрыяд склала 8,0%, у Таджыкістане - 7,7%.

Найменшы рост спажывецкіх коштаў зафіксаваны ў Малдове - 0,5%. У Азэрбайджане кошты вырасьлі на 2,6%, Армэніі - на 2,8%.

Туркмэністан і Ўзбэкістан інфармацыю не падалі.
XS
SM
MD
LG