Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанская газэта “The Independent” піша, што час даляра як галоўнай валюты для зьдзелак на сусьветным нафтавым рынку мінае.

Паводле выданьня, дзяржавы Пэрсідзкай затокі тайна дамаўляюцца з Кітаем, Расеяй і Францыяй пра адмову ад даляра ў нафтавых зьдзелках. У канцы верасьня Іран абвесьціў, што будзе трымаць свае валютныя рэзэрвы ў эўра.

Плацёжнымі сродкамі ў нафтавых кантрактах павінен стаць кошык валют, куды ўвойдуць японская ена, кітайскі юань, эўра, золата і новая адзіная валюта, якую плянуюць усталяваць для сябраў Рады супрацоўніцтва ў Пэрсідзкай затоцы.

Гэтая схема ўжо тайна распрацоўваецца кіраўнікамі мінфінаў і цэнтральных банкаў Расеі, Японіі, КНР, Бразыліі. Чакаецца, што яна можа быць рэалізаванай да 2018 года.

Штуршком да гэтых дзеяньняў сталася незадаволенасьць ўмяшальніцтвам ЗША ў глябальную фінансавую сыстэму і рост фінансавай магутнасьці Кітая.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG