Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Розмары Томас спадзяецца на працяг лібэралізацыі


Новая амбасадарка Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас назвала сваёй першай задачай фармаваньне больш цесных адносін паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

У інтэрвію БелаПАН спадарыня вітала рух да лібэралізацыі, які летась пачаўся ў Беларусі і дазволіў ёй пачаць дыялёг з Захадам.

“Аднак мы спадзяемся што гэтыя крокі не былі адзінкавымі і часовай зьявай, а сыгналем пасьлядоўнага прагрэсу, які дазволіць адносінам паміж Беларусью і Эўразьвязам максымальна рэалізаваць свой патэнцыял. Нас хвалююць некаторыя нядаўнія падзеі, у прыватнасьці рэакцыя беларускіх уладаў на дэманстрацыі, лёс шэрагу беларускіх зьняволеных, уключна з Арцёмам Дубскім, адмова ў рэгістрацыі праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна” і партыі БХД”.

Спадарыня Томас таксама заявіла, што патэнцыял эканамічнага супрацоўніцтва Вялікабрытаніі і Беларусі дастаткова вялікі.

“У Вялікабрытаніі немалы досьвед дапамогі краінам, якія імкнуцца да стварэньня рынкавай эканомікі. Брытанскія бізнэсоцы праяўляюць інтарэс да тых крокаў па лібэралізацыі эканомікі, якія нядаўна былі прадпрынятыя ў Беларусі. Пры пэўных ўмовах нашы бізнэсоўцы гатовыя задумацца аб інвэставаньні ў Беларусь. Найбольш важнай умовай будзе ўпэўненасьць у поўнай юрыдычнай абароне маёмасьці інвэстараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG