Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП распачала збор подпісаў за 50-км зону


Беларуска-літоўская мяжа
Беларуска-літоўская мяжа

Актывісты АГП гэтым самым хочуць наблізіць спрошчанае перасячэньне беларуска-літоўскай мяжы. Дадзеная дамова прадугледжвае спрошчаны ўезд на тэрыторыю дзьвюх краінаў для жыхароў, якія жывуць у 50 кілямэтрах уздоўж мяжы Беларусі і Літвы.

Як зазначыў нашаму радыё кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, сябры партыі лічаць, што бязь ціску на ўлады гэты праект можа наагул не ажыцьцявіцца.

Са словаў Юрыя Істоміна, жыхары памежнай зоны чакалі, што гэта пытаньне вырашыцца падчас візыту А.Лукашэнкі ў Вільню. Пасьля візыту прадстаўнікі літоўскіх уладаў заявілі ў СМІ, што дамова не падпісана толькі з-за таго, што гэта не зрабіў беларускі бок.

Зараз актывісты АГП зьбіраюць подпісы ў Горадні, а таксама зьбіраюцца распаўсюдзіць улёткі і тым самым прыцягнуць да акцыі ўсіх жадаючых. Са словаў Юрыя Істоміна, яны плянуюць разьвярнуць збор подпісаў па ўсёй 50 кілямэтровай зоне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG