Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія прааналізуе сытуацыю ў Беларусі


Вялікабрытанія плянуе ўважліва прааналізаваць сытуацыю ў Беларусі перад разглядам у лістападзе пытаньня аб візавых санкцыях Эўразьвязу адносна высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН паведаміла амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.

"ЭЗ хоча больш цесна ўзаемадзейнічаць зь Беларусьсю на аснове агульных мэтаў і каштоўнасьцяў. Я спадзяюся, што ў пэрыяд маёй працы ў Менску мы ўбачым рэальны прагрэс у гэтай галіне і зможам выйсьці за рамкі абмеркаваньня гэтых санкцый", — сказала амбасадарка.

Паводле спадарыні Томас, цяпер усе краіны ЭЗ аналізуюць сытуацыю ў Беларусі, таму "пакуль рана рабіць прагнозы" пра тое, якое рашэньне Савет ЭЗ можа прыняць у лістападзе. Аднак яна адзначыла, што ЭЗ не чакае, што ў Беларусі "будзе зроблена ўсё адразу".

"Тое, што мы хацелі б бачыць, — гэта пасьлядоўны прагрэс у палітычнай лібэралізацыі ў Беларусі. У нас цяпер ідзе вельмі
важны дыялёг. Наша задача цяпер — працаваць разам, каб выкарыстоўваць усе тыя магчымасьці, якія існуюць".

У першай палове 2010 году амбасада Вялікабрытаніі будзе выконваць у Беларусі функцыі старшыні ЭЗ ад імя Гішпаніі.
XS
SM
MD
LG