Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ — зноў чэмпіён Беларусі


Барысаўская футбольная каманда БАТЭ датэрмінова заваявала чарговы, ужо шосты па ліку, чэмпіёнскі тытул у чэмпіянаце Беларусі.

Гэта стала зразумела пасьля таго, як 5 кастрычніка ў Барысаве выхаванцы Віктара Ганчарэнкі з разграмілі наваполацкі “Нафтан” зь лікам 4:0. Цяпер барысаўцы ўжо недасягальныя для менскага “Дынама”, якое, да таго ж, спатыкнулася аб салігорскі “Шахцёр” — 0:1.

Нагадаем, што куды больш сьціплыя посьпехі ў БАТЭ на групавой стадыі Лігі Эўропы. Пасьля двух першых сустрэчаў у эўракубкавых спаборніцтвах барысаўцы маюць у пасіве дзьве паразы — ад партугальскай “Бэнфікі” і ангельскага “Эвэртана”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG