Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фадзееў: Расея не пазычае грошы, бо няма мэханізму іх вяртаньня


Аляксандар Фадзееў

Аляксандар Фадзееў

Загадчык аддзела Беларусі Інстытута краін СНД у Маскве Аляксандар Фадзееў ня бачыць сувязі паміж крытыкай на адрас Пуціна і адмовай выдаць апошні транш крэдыту:

“З майго пункту гледжаньня, гэта ніяк не зьвязана. Справа ў тым, што Аляксей Кудрын яшчэ напрыканцы траўня — пачатку чэрвеня казаў: у Расеі ёсьць пэўная насьцярожанасьць наконт магчымасьцяў Беларусі, яе патэнцыялу вярнуць крэдыты. І ня толькі расейскія, але і тыя, якія яна набірае ад іншых экспарцёраў капіталу: іншых краін і міжнародных арганізацый”.

Маскоўскі палітоляг зьвяртае ўвагу на тое, што міністар фінансаў Расеі паабяцаў Беларусі прасоўваць яе інтарэсы па міжнароднай лініі: атрыманьне пазыкаў ад Міжнароднага валютнага фонду і антыкрызіснага фонду Эўразійскай эканамічнай супольнасьці:

“Гэтыя арганізацыі маюць больш дзейныя мэханізмы вяртаньня крэдытаў. А ў двухбаковых дачыненьнях Расеі і Беларусі такі мэханізм не выпрацаваны. І Беларусь набірала крэдыты, і іх не вяртала. Дастаткова згадаць, калі Беларусь мела запазычанасьць за газ больш за мільярд даляраў. І пры Ельцыне яго сьпісалі, бо Беларусь не магла яго вярнуць”.
XS
SM
MD
LG