Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксея Янукевіча з другой спробы выпусьцілі ў Брытанію


Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыi БНФ Аляксей Янукевіч меўся ў нядзелю ляцець зь менскага аэрапорту ў Манчэстэр для ўдзелу ў партыйнай канфэрэнцыі кансэрватыўнай партыі Брытаніі.

Нягледзячы на тое, што пасьля рэгістрацыі багаж Аляксея Янукевіча пагрузілі ў самалёт, падчас праверкі пашпарту ў супрацоўнікаў мытні ўзьніклі пытаньні і рэчы вярнулі з самалёту. Дагляд асабістых рэчаў Аляксея Янукевіча цягнуўся больш за дзьве гадзіны, у выніку чаго ён не пасьпеў на свой самалёт. Супрацоўнікі мытні канфіскавалі некалькі працоўных дакумэнтаў з ручной паклажы палітыка.

Як паведаміў Старшыня БНФ па тэлефоне Радыё Свабода, сёньня яго зноў правяралі даўжэй за ўсіх. Аднак у выніку ў 15 гадзінаў Аляксей ужо быў у самалёце, які ў 15.15 выляцеў зь Менску.

Янукевіч запрошаны на штогадовую канфэрэнцыю Кансэрватыўнай партыі Брытаніі, якой прагназуюць перамогу на будучых парлямэнцкіх выбарах.
XS
SM
MD
LG