Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вэб-сайт казахскай службы Радыё Свабода стаў ляўрэатам конкурсу Online Journalism Awards – самай прэстыжнай прэміі ў сусьветнай інтэрнэт-журналістыцы.

Сайт Радыё Азаттык перамог у намінацыі “Неангламоўны малы вэб-сайт”. Ён апярэдзіў італьянскі сайт il Centro і гішпанскі рэсурс Lainformacion, якія таксама прэтэндавалі на гэтую прэмію.

Прэмія была ўручаная 3 кастрычніка ў амэрыканскім горадзе Сан-Францыска.

Сайт казахскай службы Радыё Свабода ў цяперашнім мультымэдыйным выглядзе існуе са жніўня 2008 года, ён публікуе навіны на казахскай і расейскай мовах. У лістападзе мінулага года сайт атрымаў два першыя месцы ў казахстанскім конкурсе «Нацыянальная інтэрнэт-прэмія AWARD.KZ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG