Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Паўла Севярынца — у шпіталі з інфарктам


Кастусь Севярынец

Кастусь Севярынец

Вядомы віцебскі журналіст, пісьменьнік Кастусь Севярынец трапіў у лякарню з вострым сардэчным прыступам. Дактары паставілі дыягназ “інфаркт”.

Паводле ягонай жонкі Тацяны Севярынец, спадар Кастусь апошнімі днямі дужа нэрваваўся з прычыны тэлеперадачы пра сына, Паўла Севярынца, паказанай па БТ 27 верасьня. 30-га верасьня бацькі палітыка напісалі заяву на імя кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, патрабуючы абвяржэньня і публічных прабачэньняў, бо лічаць, што ў праграме “Панарама” на Паўла ўзьвялі паклёп.

Тацяна Севярынец кажа, што справакаваць інфаркт мог нэрвовы стрэс, які давялося перанесьці ў выніку той перадачы.

Цяпер Кастусь Севярынец знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага кардыялягічнага шпіталю. Дактары кажуць, што стан ягонага здароўя цяжкі, але ўжо стабільны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG