Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алесь Краўцэвіч – гісторык і архэоляг, доктар гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук, першым прарэктарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, адкуль быў звольнены з палітычных меркаваньняў. Прафэсар Унівэрсытэту імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча). Старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. Аўтар кніг “Стварэньне Вялікага Княства Літоўскага” (1998), “Жыцьцяпіс вялікіх князёў літоўскіх. Міндаўг. Пачатак гаспадарства” (2005), “Рыцары і дойліды Гародні” (2009) ды інш.



Што для вас свабода?

Аснова жыцьця.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Дыктатура.


Што для вас шчасьце?

Сям’я, творчасьць.


Чаго вы найбольш баіцеся?

Што не пасьпею закончыць задуманыя кнігі.


Які талент вы хацелі б мець?

Быць шчасьлівым сёньня і цяпер.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Вацлавам Гаўлам.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Чытаць.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Падкарэктаваў бы стыль свайго жыцьця, каб ня траціць марна каштоўны час.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Ад Алега Трусава: “Самае галоўнае ў навуцы – жыцьцёвы досьвед!”


Які ваш улюбёны дэвіз?

Wer will haben, der muß graben. (Хто хоча мець, той мусіць капаць.)


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

У дэмакратычнай.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

У Беларусі.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?

У эпоху беларускай Беларусі.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Абвясьціў бы эканамічную свабоду грамадзянам – узамен за прыняцьце імі беларускай мовы.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Беларусь павінна быць у ЭЗ.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Добрасуседзкія, дыстанцыяваныя.


Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А Вы?

Між сёньняшняй дыктатурай і заўтрашняй дэмакратыяй у Беларусі павінен быць пераходны пэрыяд нацыянальнага аўтарытарызму.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Цалкам магчыма – падчас наступных прэзыдэнцкіх выбараў, праз пратэсты.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?

Калі ім загадае ўлада.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?

Я буду лічыць сваё жыцьцё страчаным.



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG