Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь завяршыла ўсе працэдуры, неабходныя для падпісаньня дакумэнтаў аб удзеле ў Калектыўных сілах хуткага рэагаваньня АДКБ.

Аб гэтым паведаміў А. Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў.

Беларусь на знак пратэсту не прымала ўдзелу ў падпісаньні адпаведнай дамовы на саміце АДКБ 14 чэрвеня ў Маскве ў разгар “малочнай вайны” з Расеяй. МЗС Беларусі нават назваў тады гэтую дамову нелегітымнай. Цяпер сытуацыя памянялася.

“Мы ўсе працэдуры, неабходныя для падпісаньня, закончылі. Мы заўсёды былі за аб’яднаўчыя працэсы. Нам гэта выгадна, і мы ў гэтым вельмі зацікаўленыя. Мы ня можам сячы сваё дзіця сякерай, беларускі бок гатовы выконваць ўсе свае абавязкі ў АДКБ,-- заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG