Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэйчанка: для дэпутатаў галоўнае бюджэт


 Уладзімер Андрэйчанка

Уладзімер Андрэйчанка

Сёньня пачала працу восеньская сэсія Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Выступаючы на адкрыцьці, старшыня палаты Ўладзімер Андрэйчанка заявіў, што галоўным на гэтай сэсіі будзе прыняцьце бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2010 год.

Ён сказаў, што бюджэт захавае сваю сацыяльную скіраванасьць. 60% усёй расходнай часткі пойдзе на сацыяльную сфэру. Паводле Андрэйчанкі, будуць разглядацца два самыя важныя законы — аб асновах моладзевай дзяржаўнай палітыкі (аналягу такога закону няма нідзе на былой постсавецкай прасторы), а таксама закон аб адукацыі.

Што да Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, паводле спадара Андрэйчанкі, дэпутатам якія працавалі і будуць працаваць у сваіх акругах, трэба ўважліва працаваць з насельніцтвам і прыслухоўвацца да іх думкі:

“Асабліва нам трэба ведаць, што думаюць па двух вельмі складаных пытаньнях. Гэта магчымасьць увядзеньня маратору на сьмяротнае пакараньне. А таксама прызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі”.

У папярэднім парадку дня 12 пытаньняў. Сярод іх пытаньня аб прызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі няма.
XS
SM
MD
LG