Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з расейскімі журналістамі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка дасьць сёньня прэсавую канфэрэнцыю для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

Гэтая прэс-канфэрэнцыя стане заключным мерапрыемствам штогадовага прэс-тура вялікай групы журналістаў мэдыяў рэгіёнаў Расеі, перадае Інтэрфакс.

Цяперашні, сёмы, прэс-тур праходзіць з 29 верасьня па 2 кастрычніка, у ім бяруць удзел 76 прадстаўнікоў з 46 рэгіёнаў Расеі, прадстаўлены 70 мэдыяў, з якіх 17 - фэдэральныя, 53 – рэгіянальныя.


На аналягічнай прэсавай канфэрэнцыі ў 2008 годзе А.Лукашэнка казаў:

  • што ён імкнуўся данесьці расейскім журналістам “больш пачуцьці, чым інфармацыю”.
  • аб прызнаньні Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі:
  • “Прыйдзе час, і мы разгледзім гэтае пытаньне ў Беларусі, напэўна, гэтаксама, як разглядала Расейская Фэдэрацыя — у парлямэнце. У нас выбары празь некалькі дзён, вы гэта ведаеце, прыйдзе парлямэнт, новы, і я думаю, што нашыя дэпутаты зьвернуцца да гэтага пытаньня”.
  • наконт магчымага прыходу расейскага бізнэсу ў Беларусь у выніку маштабнай прыватызацыі А.Лукашэнка не пакінуў нейкіх асаблівых ілюзіяў:
  • “Мяне крытыкуюць, што я няўступлівы і не хачу прадаваць дзяржаўную ўласнасьць расейскім кампаніям. Для прыходу ў краіну салідных інвэстараў дзьверы адкрытыя. Стварайце новыя вытворчасьці, валодайце імі, атрымлівайце прыбытак, плаціце падаткі. У нас прыватны бізнэс вітаецца. Але прыватызаваць, прадаць за бесцань высокарэнтабэльны завод — для нас гэта пакуль нявыгадна. Ніякай карысьці ад гэтага народ і дзяржава не атрымае”.
  • што “саюзнае будаўніцтва цяпер знаходзіцца на замарожаным этапе” і што ён ня супраць карэктаваньня саюзнай дамовы.
  • што Захад прад’яўляе непрапарцыйныя патрабаваньні Беларусі наконт выбараў і што ён хацеў бы, каб АДКБ стала такой жа абарончай арганізацыяй, як НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG