Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11% расейцаў “вельмі кепска” ставяцца да Беларусі


Як вы ў цэлым ставіцеся цяпер да Беларусі?




вельмі добра / у асноўным добра
вельмі кепска / у асноўным кепска
цяжка адказаць


Расейскі Аналітычны Цэнтар Юрыя Лявады (Лявада-Цэнтар) правёў прэзэнтатыўнае апытаньне 1600 расейцаў у 128 населеных пунктах 46 рэгіёнаў краіны.

Разьмеркаваньне адказаў на пытаньне гэтага дасьледаваньня выкладаецца ў адсотках ад агульнай колькасьці апытаных разам са зьвесткамі папярэдніх апытаньняў. Статыстыка памылак не перавышае 3,4%.

У верасьні 2009 году Лявада-Цэнтарам зафіксаваныя адчувальныя зьмены ў адносінах расейцаў да зьнешнепалітычных партнэраў краіны. Большасьць расейцаў (большая палова супраць траціны) станоўча ацанілі ЗША (апошні раз гэткія настроі былі ў 2007 годзе). Адносіны да Эўразьвязу практычна не зьмяніліся, засталіся стабільна станоўчымі. Палепшыліся адносіны расейцаў да Украіны, прыблізна да ўзроўню, зафіксаванаму летам 2008 года. Практычна не зьмяніліся адносіны да Грузіі (пераважаюць нэгатыўныя ацэнкі: 65% супраць 25%) і да Беларусі (пераважаюць пазытыўныя адказы: 80% супраць 11%).
XS
SM
MD
LG