Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць пажылых у Беларусі — жанчыны


У Беларусі павялічваецца колькасьць адзінокіх пажылых людзей, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнага герыятра Міністэрства аховы здароўя Вадзіма Сушынскага.

Паводле чыноўніка, на мэдычным абслугоўваньні ў дзяржаўных установах аховы здароўя знаходзяцца 1 мільён 808 тысяч пажылых людзей, што на 18 тысяч больш, чым летась. Агулам у Беларусі жыве 2, 5 мільёны пэнсіянэраў. Пераважная большасьць зь іх жанчыны. 640 тысяч пажылых людзей — самотныя. 634 жыхары краіны пераступілі — 100-гадовы век. 14 чалавек дажылі да 110 гадовага ўзросту.

XS
SM
MD
LG