Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч сустракаецца з галяндзкім міністрам


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч знаходзіцца з працоўным візытам у Галяндыі.

Сёньня ён сустрэнецца з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Нідэрляндаў Максімам Вэрхагэнам і возьме ўдзел у праваабарончай канфэрэнцыі.

Пасьля сустрэчы са спадаром Вэрхагэнам, А.Мілінкевіч возьме ўдзел у круглым стале з супрацоўнікамі нідэрляндзкага МЗС. Таксама заплянавана размова па актуальных пытаньнях з дэпутатамі ў Камітэце па міжнародных справах галяндзкага парлямэнту.

У пятніцу Аляксандар Мілінкевіч выступіць на канфэрэнцыі "Пашырэньне дэмакратыі ва ўсім сьвеце. Выклікі для дэмакратыі ў бліжэйшым і далёкім асяродзьдзі". Ён распавядзе пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG