Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына правальвае праграму “5 бульбін”


Упраўленьне адукацыі Берасьцейскага аблвыканкаму паведаміла, што ў шэрагу раёнаў школы не спраўляюцца з дадатковай харчовай праграмай “5 бульбін”.

Непасрэдна ў Берасьце, а таксама ў Ганцавіцкім, Пінскім, Баранавіцкім раёнах бацькі і дзеці ігнаруюць просьбы школьнага кіраўніцтва прынесьці з дому па 5 бульбін. Апраўданьнем служыць неўраджай “другога хлеба” ў рэгіёне.

Акцыя пачалася 10 верасьня. Плянавалася, што да 1 кастрычніка, калі адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей, удасца нарыхтаваць хаця б па 10-15 кіляграмаў бульбы для найбольш абяздоленых. І калі ў 2007 годзе на гэтыя мэты ў Берасьце ўдалося сабраць 15 тон бульбы, у мінулым годзе – 8 тон, то сёлета ўсяго толькі дзьве тоны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG