Лінкі ўнівэрсальнага доступу

60 гадоў таму, першага кастрычніка 1949 году Мао Цзэдун з трыбуны каля Брамы Нябеснага Спакою на пляцы Цяньаньмэнь у Пэкіне абвясьціў пра стварэньне Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Гэтай тэме прысьвечаны спэцыяльны выпуск праграмы “Время и мир” нашага калегі з расейскай службы Радыё Свабода Андрэя Шараградзкага, які нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі ў Кітай.

За час кіраваньня Мао Кітай перажыў нямала найцяжэйшых узрушэньняў, а неўзабаве пасьля ягонай сьмерці ў краіне пачала праводзіцца палітыка рэформаў, якая дазволіла КНР зрабіць фантастычны рывок, вядомы ў сьвеце як “кітайскі эканамічны цуд”. У чым жа палягае “кітайская спэцыфіка”?

Яшчэ ў 1979 годзе, абвяшчаючы пра новы партыйны курс “рэформаў і адкрытасьці”, Дэн Сяопін увёў ва ўжытак больш канкрэтны, чым “сацыялізм з кітайскай спэцыфікай” тэрмін – “сярэднезаможнае грамадзтва”. Гэтым самым тэрмінам карыстаўся і цяперашні старшыня КНР Ху Цьзіньтао у сваіх справаздачах на зьездах КПК. 30 гадоў таму Дэн Сяопін выкарыстаў даволі канкрэтны эканамічны складнік – на першым этапе рэформаў дасягнуць узроўню даходаў насельніцтва 800-1000 даляраў на чалавека за год...

Чытаць працяг артыкулу...
XS
SM
MD
LG